СААЗ: Перамагчы пандэмію каронавіруса да канца 2021-га нерэальна
Заўчасна чакаць, што пандэмія каронавіруса завершыцца да канца 2021. Пра гэта дырэктар праграмы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па надзвычайных сітуацыях Майкл Раян заявіў 1 сакавіка на брыфінгу, які транслявалі ў YouTube.
„Нерэальна думаць, што мы скончым з гэтым вірусам да канца года. Але я думаю, што мы можам пераадолець – калі будзем разумнымі – шпіталізацыі, смерці і трагедыі, звязаныя з гэтай пандэміяй”, – сказаў ён.
Зараз у цэнтры ўвагі СААЗ стаіць пытанне, як утрымаць на найбольш нізкім роўні перадачу віруса, адзначыў Раян.
Згодна з сусветнай статыстыкай, на мінулым тыдні колькасць новых выпадкаў заражэння ва ўсім свеце вырасла ўпершыню за апошнія паўтара месяца.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: скрыншот з відэа