СААЗ рэкамендавала багатым краінам увесці мараторый на рэвакцынацыю ад COVID-19



Кіраўнік СААЗ Тэдрас Аданам Гебрэйесус на брыфінгу 4 жніўня заклікаў развітыя краіны ўвесці да канца верасня мараторый на вакцынацыю, каб даць магчымасць зрабіць прышчэпку жыхарам бедных краін.

Па дадзеных СААЗ, на сённяшні дзень ва ўсім свеце ўведзена больш за 4 мільярды доз вакцыны. Больш за 80% з іх – у краінах з высокім і вышэй сярэдняга роўнем даходу, хоць на іх долю прыпадае менш за палову насельніцтва свету.

У канцы траўня гэтага года спецыялісты СААЗ рэкамендавалі кожнай краіне да верасня вакцынаваць не менш за 10% свайго насельніцтва.

Гебрэйесус заклікаў увесці мараторый на рэвакцынацыю ў багатых краінах, па меншай меры, да канца верасня гэтага года, каб у адстаючых краін з’явілася магчымасць вакцынаваць не менш за 10% насельніцтва.

Ён таксама адзначыў, што ад краін Вялікай дваццаткі (G20), дзе засяроджаныя найбуйнейшыя вытворцы вакцын, залежыць ход пандэміі. Таму СААЗ заклікае развітыя краіны ўзяць на сябе канкрэтныя абавязацельствы па падтрымцы глабальных мэтаў арганізацыі ў галіне вакцынацыі.

zerkalo.io

Фота: Reuters