СААЗ рэкамендавала паўторную вакцынацыю ад кавіду для людзей з аслабленым імунітэтам
Эксперты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) параілі ўводзіць дадатковую дозу вакцыны ад каронавірусу людзям са слабай імуннай сістэмай. З такой рэкамендацыяй выступіла стратэгічная кансультатыўная група СААЗ па імунізацыі.
Дадатковы ўкол любой вакцынай, ухваленай СААЗ, трэба прапаноўваць людзям з умерана або моцна аслабленым імунітэтам, паколькі яны схільныя высокай рызыцы цяжкага захворвання, і ў іх выпадку стандартнай першаснай вакцынацыі можа быць недастаткова, лічаць эксперты.
Кансультатыўная група таксама рэкамендавала людзям старэйшыя за 60 гадоў, прышчэпленым кітайскімі вакцынамі ад Sinovac і Sinopharm, атрымаць трэцюю дозу праз адзін-тры месяцы пасля вакцынацыі.
Беларускае Радыё Рацыя
