СААЗ ухваліла сёмую вакцыну ад каронавіруса
Сусветная арганізацыя аховы здароўя адобрыла вакцыну Covaxin індыйскага вытворцы Bharat Biotech.

«СААЗ дазваляе экстранае выкарыстанне Covaxin, дапоўніўшы спіс вакцын, якія выкарыстоўваюцца для прафілактыкі заражэння каронавірусам», – гаворыцца ў публікацыі.
Прэпарат рэкамендаваны людзям, старэйшым за 18 гадоў. Яго ўводзяць дзвюма дозамі з інтэрвалам у 28 дзён.
На 3 лістапада ў спісе вакцын, ухваленых СААЗ, наступныя прэпараты: Comirnaty (Pfizer / BioNtech), AstraZeneca (распрацаваныя AstraZeneca і Оксфардскім універсітэтам), Ad26.COV2.S (Johnson & Johnson), mRNA 1273 (Moderna), Sinopharm CoronaVac, Covaxin.
