Сабраныя падарункі для акцыі “Дзеці ў бядзе”



Паспяхова завяршыўся збор падарункаў для акцыі “Дзеці ў бядзе”. Па ўмовах акцыі, з пажаданняў хворых дзяцей фармуецца спіс, і кожны ахвотны можа купіць нешта канкрэтнаму ўдзельніку акцыі.

Сёлета атрымалася выканаць усе пажаданні, хоць, па словах арганізатаркі Каці Горык, была нагода пахвалявацца.

– Мы, канешне, з хваляваннем чакаем апошніх дзён, бо застаюцца самыя дарагія падарункі. У краіне крызіс. І падарункі вельмі складана збіраць. Калі раней мы іх збіралі за пару тыдняў да акцыі, то зараз застаецца літаральна некалькі дзён.

Сёлета, акрамя хворых дзяцей, да акцыі далучылі і дарослых з асаблівасцямі развіцця – работнікаў спецыялізаванага вучэбна-рамеснага цэнтра пры грамадскім аб’яднанні “Асаблівае дзяцінства”.

Усяго навагоднія падарункі атрымаюць 40 чалавек.

Алеся Лугавая, Беларускае Радыё Рацыя