«Садружнасць Палесся» падрыхтавала 15 назіральнікаў



На Піншчыне грамадскае аб’яднанне «Садружнасць Палесся» падрыхтавала 15 назіральнікаў, якія манітораць сітуацыю не толькі на выбарчых участках у Пінску, але і выязджаюць у аддаленыя вёскі.

Кожны назіральнік дае інфармацыю ў анлайн-рэжыме, – кажа каардынатар Максім Барысевіч:

– Мы робім маніторынг праз сацыяльныя сеткі, найбольш вядомыя. Туды нашы назіральнікі пішуць, апісваюць усё тое, што адбываецца ў іх на ўчастку. Калі адбываюцца нейкія канфлікты або вострыя сітуацыі, мы адразу пра гэта даведваемся. Можам ім патэлефанаваць і даведацца, што ў іх там адбываецца. Альбо яны нам тэлефануюць у штаб, каб пракансультавацца, пераканацца, ці ўсё правільна яны робяць. Каб даведацца, што ім трэба рабіць у дадзенай сітуацыі, каб усё было дакладна і ў рамках закона.

Суразмоўца дадае, што назіральнікі гатовыя да перабояў у працы сеціва альбо поўнага адключэння. На 9-е жніўня не выключаюцца і праблемы з мабільнай сувяззю. Палітычныя аглядальнікі мяркуюць, што ўлады могуць пайсці на такі крок.

Беларускае Радыё Рацыя