Сафіі Сапега могуць прад’явіць абвінавачванне ўжо 31 траўня
Следчыя органы выклікалі адваката Сафіі Сапега на прыём у панядзелак 31 траўня.
Сафіі Сапега могуць прад’явіць абвінавачванне ўжо 31 траўня.
Следчыя органы выклікалі адваката Сафіі Сапега на прыём у панядзелак 31 траўня, паведаміла «Новай Газеце» крыніца, знаёмая з ходам справы.
На гэты дзень прызначаныя следчыя дзеянні. Чакаюць, што расіянцы прад’явяць абвінавачванні па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса, аб якіх ужо казалі раней. гэта:
▫️арганізацыя масавых беспарадкаў (ч.1 арт. 293 КК РБ) ▫️арганізацыя дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак (ч. 1 арт. 342 КК РБ) ▫️распальванне сацыяльнай нянавісці да сілавікоў (ч.3 арт.130 КК РБ).
Дзяўчыне пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.