Сайт Гарадзенскага райвыканкаму забыўся на беларускую мову
Афіцыйны сайт Гарадзенскага раённага выканаўчага камітэта забыўся на беларускую мову. Старонка з беларускай версіі існуе, але яна, гледзячы па абнаўленні, бачыла рукі наборшчыка ў лістападзе летась. Вось як раённая выканаўчая ўлада дбае пра дзяржаўнасць асноўнай мовы — беларускай у Гарадзенскім раёне.
Зусім не такая сітуацыя, хаця і не раўназначная з расейскамоўнай версіяй на першай старонцы сайтаў абласнога выканаўчага камітэта Гародні, і гарадзенскага гарадскога выканаўчага камітэтаў. Тут справа да магчымасцяў азнаёміцца з інфармацыяй гарадзенцам ёсць.
Для жыхароў жа вёсак, мястэчак, якія карыстаюцца інтэрнэтам у пошуках навінаў раёна, беларускай мовы няма! Відаць спадару Яну Васілеўскаму, старшыні выканаўчага камітэту, беларуская мова, „як стрэмка ў воку”, калі ён ігнаруе яе існаванне ў галоўным сайце раёна.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя