Сайт „Народнай Волі” з вечара пятніцы зазнае DDos-атакі
Сайт „Народнай Волі” з вечара 5 сакавіка зазнае інтэнсіўныя DDos-атакі, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Паводле інфармацыі выдання, сайт быў адноўлены з рэзервовай копіі, зробленай раней. Тэксты, якія ўжо былі апублікаваныя, часова не адлюстроўваюцца. Найбліжэйшым часам яны апублікуюцца паўторна і хутка будуць даступныя па ранейшых URL.
Рэдакцыя прыносіць прабачэнні чытачам і абяцае найбліжэйшым часам ліквідаваць наступствы НС.
