Сайту „Птушкі штодня” – 10 год
Гарадзенскаму беларускамоўнаму сайту назіранняў за птушкамі „Птушкі штодня” – 10 год.
У чым адметнасць гэтай старонкі распавядае яе рэдактар Зміцер Вінчэўскі:
– Месца, дзе сустракаюцца, мы стараемся, каб штодня – адпаведна назве, людзі, якія любяць назіраць за птушкамі, якія маюць нейкі досвед, пачаткоўцы, якім гэта проста цікава.
На яго думку, сайт ціквавы не толькі назіральнікам за птушкамі, але і ўсім аматарам прыроды:
– З самага пачатку, калі мы стваралі канцэпцыю, то стратэгічна вырашылі, што гэта будзе сайт, які акрамя нас, хто пастаянна гэтым займаецца, таксама аб’яднае людзей, што будуць напаўняць яго сваім кантэнтам, сваімі назіраннямі, сваімі каментарамі. Усе, каму гэта цікава, таму мы стараемся ісці разам з нашымі карыстальнікамі, з нашымі аўтарамі.
Штодня старонку birdwatch.by наведваюць 150-200 чалавек і іх колькасць павялічваецца да некалькі тысячаў, калі на сайце адбываюцца анлайн-трансляцыі. Штогод на сайце „Птушкі штодня” бываюць 30-36 тысяч унікальных наведнікаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня