«Сакавік 2017: журналістыка і наступствы»



Трэцяга траўня, ва Усясветны дзень свабоды прэсы, у Менску адкрылася дакументальная мультымедыйная выстава «Сакавік 2017: журналістыка і наступствы».

Абавязак журналіста даносіць да людзей праўду. Трэцяга траўня ў Беларусі святкавалі афіцыйны Дзень друку. Незалежныя ад дзяржавы журналісты адзначылі дату выставай прац сваіх калег, хто асвятляў пратэсныя падзеі апошняга часу. Гаворыць каардынатар выставы Андрэй Лянкевіч.  

—  Адкрыццё выставы, якая прысвечана падзеям вясны. Журналісты маюць быць салідарнымі адзін з адным, падтрымоўваць адзін аднаго і самае галоўны аспект выставы — гэта, вядома, велізарны прафесіяналізм беларускіх незалежных журналістаў. Мне падаецца,ў ранейшыя гады такіх выстаў не было: тут прадстаўлены не толькі інавацыйныя працы: ад дронаў да стрымаў Радыё Свабода, тут канешне ж ёсць і спісы 120 журналістаў, якія былі збітыя, затрымалі, якім прысудзілі суткі, штрафы і так далей.

Дзяржаўныя выданні і медыя-рэсурсы практычна ігнаравалі пратэсныя акцыі беларусаў сваёй увагай, нібыта, яны і не праходзілі. Відаць, інструкцый ад уладных структур не паступала. Ніхто з дзяржаўных журналістаў не памкнуўся ўзяць ініцыятыву ў свае рукі.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара