Салдата вайсковай часткі знайшлі на газоне пад казармай



Салдата вайсковай часткі знайшлі на газоне пад казармай. Ён у штучнай коме. Мінчанцы Наталіне Макаед паведамілі з вайсковай часткі ва Уруччы, што яе сын Андрэй, які служыў сувязістам у 120-й асобнай механізаванай брыгадзе, трапіў у шпіталь і ўведзены ў стан штучнай комы, у яго сур’ёзныя ўнутраныя пашкоджанні, паведамляе onliner.by.

Паводле папярэдняй інфармацыі, Андрэй упаў з вышыні. Пры якіх абставінах — Наталіна ня ведае. Ёй паведамілі, што нібыта сын упаў з 4-га паверху казармы. Жанчына была ў шпіталі, дзе лекары ратуюць маладога чалавека. Вядома, што хлопца, які ляжаў на газоне, знайшлі калегі. Міністэрства абароны сумесна са Следчым камітэтам высвятляе абставіны.

Фота aif.ru