Салдаты і афіцэры далі нырца на Вадохрышча
На Вадохрышча, 19 студзеня, афіцэры і салдаты Слонімскай 11-й механізаванай брыгады не парушылі сваёй традыцыі. Разам з камандзірам брыгады палкоўнікам Максімам Страчылавым яны акунуліся ў палонку ў спецыяльным вадаёме, які знаходзіцца на Чапялёўскім ваенным палігоне.
Падчас нырца вайскоўцы пажадалі адзін аднаму добрай службы. І хоць хрышчэнскі мароз моцна кусаў за рукі і нос, вайскоўцы ўсміхаліся і казалі: “Хрышчэнне – грахоў адпушчэнне”.
Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Slonim LIVE