Салідарнасць у Гародні
Гарадзенцы прыехалі падтрымаць затрыманых ды напаіць іх цёплай гарбатай.
Ілюстрацыйнае фота.
Што адбываецца каля Ленінскага РАУС у Гародні, паведамляе карэспандэнт Сяргей Апановіч:
– Салідарнасць каля Ленінскага РАУС у Гародні. Дзясяткі людзей прыехалі падтрымаць затрыманых гарадзенцаў, прывезлі гарбату, цёплыя рэчы і чакалі людзей. Усяго за дзень было затрымана больш за 100 гарадзенцаў, частку якіх выпусцілі праз тры гадзіны. Людзі з вялікім задавальненнем атрымлівалі гарбату і дапамогу людзей. Частку людзей пакінулі да панядзелка, калі адбудуцца суды на вуліцы Даватара, у судзе Ленінскага раёна.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
