Салідарнасць з Таццянай Фесікавай
Блізка 30-ці чалавек сабраліся каля дому прадстаўніка ініцыятыўнай групы праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага заводу Таццяны Фесікавай.
Усе яны прыйшлі на дапамогу, калі ў сацыяльных сетках з’явілася інфармацыя пра тое, што за яе домам сачылі супрацоўнікі міліцыі, пасля чаго спрабавалі яе затрымаць:
– Я не здзіўлюся, калі акрамя зброі зараз будуць яшчэ штосьці падкідваць, пасурʼёзней, каб адразу пакаваць – гэта Беларусь. Ён увогуле разумее, што ён нагнятае абстаноўку да калення?
– Наш пратэст вельмі доўга працягваецца, ён камусьці перашкаджае моцна. Усе гэтыя метады накіраваныя на тое, каб мы перасталі быць актывістамі. Праўдападобна завод трэба запускаць. Усе падышлі да той кропкі, калі адбываецца тое, што адбываецца цяпер. Гэта маё асабістае меркаванне.
– З самай раніцы чалавека зводзяць, проста зводзяць – нелюдзі нейкія.
Увесь рэпартаж слухайце ў далучаным файле:
„Супрацьстаянне” скончылася тым, што Таццяне прыйшлося выклікаць хуткую. Лекары аказалі актывістцы першую дапамогу і шпіталізавалі ў Берасцейскім абласным шпіталі. Такім чынам міліцыі не ўдалося затрымаць Таццяну, а дзеля перадухілення падобных спробаў у шпіталі, частка людзей паехалі за аўтамабілем хуткай дапамогі. Сілавікі абʼявілі нагодай для затрымання – удзел у „кармленні галубоў” і шэсці з жоўтымі балонікамі, якія адбыліся 31 сакавіка ў Берасці, у знак пратэсту супраць будаўніцтва і запуску акумулятарнага заводу.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце