Салігорскія ўлады дазволілі мітынг у Дзень Волі
Салігорскі райвыканкам даў дазвол на правядзенне святочнага мітынгу з нагоды 100-годдзя ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Мерапрыемства плануецца правесці на салігорскім стадыёне «Будаўнік».
Заяўнікамі мерапрыемства выступілі Валер Гарбацэвіч, Мікалай Шаравар і Мікалай Зімін. Імі было заяўлена аб правядзенні святочнага мітынгу на cалігорскім стадыёне «Будаўнік» 25 сакавіка з 14:00 да 16:00.
На дадзены момант заяўнікі займаюцца пытаннямі заключэння дамоваў на прадстаўленне паслугаў з МУС, медработнікамі і МНС. Таксама прыйдзецца заключыць дамову і з кіраўніцтвам гарадскога стадыёна. Да 22 сакавіка копіі дамоваў трэба будзе перадаць кіраўніцву райвыканкама.
Па словах аднаго з заяўнікоў, Мікалая Зіміна, на мітынгу не дазволілі выкарыстоўваць гукаўзмацняльную апаратуру і мегафоны:
– Зараз мы вызначаемся, у колькі нам абыдзецца правядзенне мітынгу і ці зможам мы “пацягнуць” паслугі аховы, медработнікаў, МНС, а таксама арэнду стадыёна.
Паводле belnp.org