Самае непрымальнае – гэта вялікая колькасць клапоў
Берасцейскае абласное Упраўленне ўнутраных спраў адказала пінскім прыхільнікам перамен, якія склалі калектыўную скаргу адносна антысанітарных умоў у мясцовым ізалятары часовага ўтрымання. З адказу вынікае, што ўсе нормы вытрымліваюцца і даецца пералік правоў, якія маюць зняволеныя.
“Самае непрымальнае – гэта вялікая колькасць клапоў”, – гаворыць Анатоль Ваткевіч, які ў верасні адседзеў 15 сутак за акцыі пратэсту:
– 21 стагоддзе – заядаюць блашчыцы, антысанітарыя ў плане прыбіральні. Элементарныя санітарныя нормы. І, канешне, стаўленне канваіраў сфармавана грамадствам. Называюць там палітычныя. Розніца ў стаўленні да хуліганаў ёсць, але тым не менш яно такое ж, ім падладжвацца вельмі складана.
Актывісты, якія нядаўна выйшлі з пінскага ізалятара, паведамілі, што зараз нібы кіраўніцтва ўстановы спрабуе навесці парадак, але істотных зрухаў няма.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: express.co.uk