Самагонны апарат стаў прычынай выбуху ў кватэры
Выбух газапаветранай сумесі здарыўся ўвечары 14 кастрычніка ў кватэры на першым паверсе пяціпавярховага жылога дома на вуліцы Савецкай у Ваўкавыску.
У выніку здарэння пашкоджаная аконная рама і агароджа балкона. Пацярпелых няма. Мяркуюць, што прычынай выбуху стаў самагонны апарат, пакінуты без нагляду на ўключанай газавай пліце.
