Самаробныя канверты, якія дасылалі за краты



Адмысловыя канверты ў 2012 годзе зрабіў Віктар Дзесяцік (Свіслач, 07.05.1959-23.10.2014. Свіслач), грамадскі актывіст, сябра праваабарончага цэнтру “Вясна”.   

Гісторыю вырабу канвертаў тлумачыць праваабаронца, гісторык і літаратар Уладзімір Хільмановіч: “Віктар Дзясяцік на кампе сваім вырабляў,  пасля клеілі маркі і пасылалі. Так пачаў рабіць некалі Лявон Карповіч – канверты самапальныя і яны праходзілі пошту.  Канверты раней не ставілі нідзе ў СМІ, бо калі Алесь Бяляцкі сядзеў, то была задума, каб яны даходзілі, таму нельга пісаць было, а потым і забыліся ўсе пра іх”.

Фотаздымкі канвертаў з асабістага архіву Уладзіміра Хільмановіча.  

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя