Самая вялікая ў свеце калядная ёлка
У Дортмундзе ў Германіі ўсталявалі самую вялікую ў свеце калядную ёлку. Яе вышыня складае 45 метраў, а вага — 40 тон. Гэтая ёлка ўяўляе сабой зборную канструкцыю, у якой задзейнічаны каля 1700 невялікіх ялінак. Толькі на ўсталяванне спатрэбіўся месяц, а яшчэ яе доўга ўпрыгожвалі. Толькі святочных ліхтарыкаў выкарысталі амаль паўсотні тысяч, інфармуе wr.de.
