Самы скандальны чыноўнік Аршаншчыны страціў пасаду
Скандальная кіраўніца аддзела культуры Воршы Ганна Святлова страціла сваю пасаду. Яна займала яе шмат гадоў пры трох розных старшынях райвыканкама. За гэты час у Воршы былі адменены і сарваны дзясяткі канцэртаў, выстаў і прэзентацый. У ліку самых скандальных – адмены канцэртаў Сержука Доўгушава і Аляксандра Ясінскага, якія падчас туру па Беларусі больш нідзе не сутыкнуліся з такімі праблемамі, як у Воршы. Ці варта чакаць ад спадкаемца Святловай на пасадзе пазітыўных зрухаў? Гаворыць грамадскі актывіст Ігар Казмерчак.
– На яе месца пастаўлены (пакуль афіцыйнай інфармацыі няма) ці часовы выканаўца абавязкаў, ці старшыня, кіраўнік аддзела культуры. Можа быць, знешняя сітуацыя змянілася і ён не будзе рабіць перашкодаў.
Ганна Святлова была самым скандальным чыноўнікам Аршаншчыны апошніх гадоў. Часта адмены канцэртаў ніяк не тлумачыліся, пры гэтым у Воршы некалькі разоў спакойна выступалі прадстаўнікі так званага «рускага свету». Цяпер Святлова ўзначаліць адну з музычных школ горада.
Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота valet.ru