Саранчукоў: Чакаем ў Вільні 22-23 лістапада некалькі сотняў гарадзенцаў
Намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, адзін з каардынатараў кампаніі #kalinouski2019, запрашае ўсіх беларусаў у Вільню на мерапрыемствы, звязаныя з перапахаваннем паўстанцаў Каліноўскага 22-23 лістапада 2019 году.
– На пачатку лета мы распачалі кампанію Каліноўскі 20-19. Аб’явілі цэлы шэраг мерапрыемстваў прымеркаваных да паўстання, ушанавання памяці паўстанцаў, помнікі ставілі і канферэнцыі праводзілі. Самае асноўнае, што мы планавалі, на само перапахаванне зацікавіць і запрасіць людзей прыехаць у Вільню, удзельнічаць ва ўрачыстым мерапрыемстве. Сёння замоўлены аўтобус. Заўтра канчаткова высветліцца пытанне з пражываннем. Я ведаю, што вельмі шмат гарадзенцаў збіраецца ехаць сваім транспартам. Спадзяюся, што чалавек 300-400 гарадзенцаў у мерапрыемствах у Вільні 22-23 лістапада прыме ўдзел. І ўвогуле гэта падзея, на якой варта быць кожнаму беларусу.
Палітык упэўнены, што на мерапрыемствы ў Вільню прыедзе некалькі сотняў чалавек з усёй Гарадзеншчыны. Вядома таксама, што ў мерапрыемствах у Вільні прымуць удзел прадстаўнікі незалежнага Саюзу Палякаў.
Беларускае Радыё Рацыя