Сацыяльная дапамога на дзяцей – замалая



Маладым маці ў Берасці не стае грошай на выхаванне дзяцей. У дэкрэтным адпачынку ў якасці сацыяльнай выплаты ад дзяржавы яны атрымоўваюць крыху больш за два мільёна беларускіх рублёў. Гэтая сума зыходзіць на харчаванне для дзіцяці і памперсы.

Берасцейскія маладыя маці, што зараз знаходзяцца ў дэкрэтным адпачынку, распавялі пра тое, на што ім хапае сацыяльнай выплаты:

– Ужо трохі тут сутыкнуліся з тым, што гэтыя два мільёны сыходзяць літаральна толькі на адно дзяцё. Пачалі ўводзіць беларускую кашу „Беллакт”, але нешта ў нас пайшоў сып, не падыйшло нам, сказалі паспрабаваць іншыя. Увялі „Nestlé”, пачака хапае літаральна на чатыры дні, але гэта ў нас толькі на абед, а яшчэ ў нас ён такі хлопец, што любіць паесці і на вячэру. З трох месяцаў пачынаюцца пюрэ, кашы, сокі. Нашыя пюрэ таксама не самыя танныя, асабліва калі „Gerber”, не лічачы памперсаў, палзункоў, бодзікаў і ўсяго іншага, то бок нават адзін пачак памперсаў каштуе больш 200 тысяч.

У Беларусі дэкрэтныя выплаты складаюць каля двух мільёнаў ста тысяч рублёў. Іх маладыя маці атрымоўваюць з моманту нараджэння дзіцяці – і да трох гадоў.

Беларускае Радыё Рацыя