Сацыяльная незадаволенасць супраць аптымістычных прагнозаў ЦВК
Палітык Юры Глушакоў сумняецца, што яўка падчас мясцовых выбараў складзе 60%. Менавіта такую лічбу выбарцаў прагназуе старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Юры Глушакоў гаворыць, што назірае незадаволенасць у грамадстве. А найбольш папулярная форма пратэсту беларусаў – гэта адмова ад удзелу ў палітычнай сістэме.
– Сацыяльная напружанасць у грамадстве вельмі высокая. Нават у параўнанні з кампаніяй у парламент 2016 года магу сказаць, што градус незадавальнення, градус сацыяльнай напружанасці больш высокі. Крайняе незадавальненне, людзі проста крыкам крычаць, менавіта сацыяльныя праблемы, беспрацоўе, дарагавізна, бяспраўе – усё гэта людзей вельмі напружвае.
На думку Юрыя Глушакова, у выбарах у мясцовыя саветы 28 склікання будуць удзельнічаць не болей за 30% выбаршчыкаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель
Фота gs.by