Сацыёлаг Аксана Шэлест вызваленая



 Сацыёлаг Аксана Шэлест вызваленая, паведаміў у сацсетках генеральны дырэктар міжнароднай няўрадавай арганізацыі „ЕўраБеларусь” Андрэй Ягораў.

Шэлест — калега затрыманых 4 жніўня кіраўніка некамерцыйнай ініцыятывы „Лятучы ўніверсітэт” сацыёлага Таццяны Вадалажскай і філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча.

Быў таксама затрыманы, а затым адпушчаны экс-кіраўнік Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства і „ЕўраБеларусі” Улад Вялічка. Ва ўсіх прайшлі вобшукі, якія, паводле папярэдняй інфармацыі, праводзілі супрацоўнікі КДБ.

Жонка Вялічкі паведаміла БелаПАН, што ў пастанове аб вобшуку фігуравала 17 артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Яе муж быў затрыманы ў якасці падазраванага. Сёння ён павінен з’явіцца на допыт у Следчы камітэт.

belapan.by