Сацыёлагі: як беларусы рэагуюць на эпідэмію?
Чым больш беларус нядбалы да COVID-19, тым больш ён давярае ўладам.
Стаўленне беларусаў да каронавірусу, іх рэакцыю на дзеянні ўладаў падчас анлайн-дыскусіі ад менскага «Цэнтра новых ідэй» прадставіў кіраўнік даследчых праектаў сацыялагічнай кампаніі Satio Філіп Біканаў:
– На дадзены момант грамадства падзеленая на тры часткі. Дзве з гэтых частак складаюць большасць і яны хвалююцца наконт COVID-19, але маюць прынцыпова розныя погляды на тое, як з COVID-19 трэба змагацца і які адказ павінен быць у дзяржавы. Найбольш усхваляваныя тыя, хто бачыць, што дзяржава не робіць усё так, як яны б хацелі. Трэба сказаць, што камунікацыйную палітыку дзяржава ўвогуле праваліла.
Патэнцыял дастаткова маленькі для палітызацыі ўсёй гэтай гісторыі, таму што знешнія фактары кажуць пра тое, што ў краіне няма татальнай катастрофы з гэтым COVID-19.
Паводле даследаванняў, большасць беларусаў песімістычна глядзіць на сітуацыю з каронавірусам. Пры гэтым пагаршэння эканамічнага становішча баяцца больш, чым уласна медычных наступстваў.
Беларускае Радыё Рацыя