Савет міністраў стварае Камісію па выяўленню экстрэмізму ў СМІ



Савет міністраў Беларусі прыняў пастанову аб стварэнні Камісіі па выяўленню праяваў экстрэмізму ў СМІ. Анансуецца, што Рэспубліканская камісія будзе створаная пры Міністэрстве інфармацыі. Аднак у кожнай з шасці абласцей краіны паўстануць свае рэгіянальныя камісіі.

Паводле заснавальніка папулярнага на Гомельшчыне партала „Моцныя навіны” Пятра Кузняцова, такія захады ўладаў скіраваныя не столькі супраць незалежных СМІ, колькі на мінімізацыю інфармацыйнага ўплыву расейскай прапаганды.

– Гэта мера, якая скіраваная на тое, каб мець магчымасць спыняць пэўныя спланаваныя інфармацыйныя “дыверсіі” і не дыверсіі хай, а добрую працу, якая будзе спланаваная і будзе накіроўваць на нейкія ўчынкі грамадзянаў. А калі незалежныя медыі, якія не ствараюць парадак дня, а асвятляюць, то на іх, думаю, гэта не паўплывае. Гэта не інструмент забароны, гэта інстумент рэагавання, як абароны ад нечага.

Падставай для правядзення экспертызы інфармацыйных матэрыялаў могуць стаць звароты ад прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый.

Беларускае Радыё Рацыя