Савет Рэспублікі дазволіў унутраным войскам ужываць баявую зброю на пратэстах



Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі падтрымаў папраўкі да заканадаўства, якія дадуць магчымасць унутраным войскам прымяняць на пратэстах баявую і спецыяльную тэхніку. Раней гэты законапраект ухваліла Палата прадстаўнікоў. Пра гэта паведамляецца на сайце БелТА.

«Унутраныя войскі змогуць прымяняць баявую і спецыяльную тэхніку для спынення масавых беспарадкаў і групавых парушэнняў грамадскага парадку альбо дзеянняў, накіраваных на разбурэнне або знішчэнне маёмасці ўсіх формаў уласнасьі. Таксама вайскоўцы ўнутраных войскаў атрымаюць права на захоўванне і нашэнне зброі.