Савецкая плошча ў Гародні стане цалкам турыстычнай



З восені 2017 Савецкая плошча ў Гародні стане цалкам турыстычнай. Пра гэта паведамілі ў гарадзенскім гарвыканкаме.

У будучыні на плошчы больш не будуць праводзіцца кірмашы. Усе гандлёвыя мерапрыемствы перамесцяцца бліжэй да гандлёвых цэнтраў і ў раён Скідзельскага рынку. У будучыні плошча стане больш адкрытай для турыстаў і для правядзення канцэртных праграм.

Савецкая плошча – адна з галоўных плошчаў у цэнтральнай частцы Гародні. Размешчана на стыку вуліц Савецкай, Кірава, Карла Маркса, Стэфана Баторыя, Маставой, Замкавай, Калючынскай і Кастрычніцкай. Старыя назвы – Рынак, Ратушная, Парадная, Саборная, Стэфана Баторыя. Цяперашную назву плошча атрымала  ў 1940 годзе.

hrodna.life