Савецкія дысідэнты падтрымалі “Пагоню”
7-8 лістапада актывісты Маладога Фронту наведалі беларускіх патрыётаў – Міколу Конана і Антона Фурса, якія за савецкім часам былі асуджаны на шматгадовыя тэрміны за любоў да беларускай мовы і сваёй Бацькаўшчыны.
Савецкія дысідэнты распавялі маладафронтаўцам пра сваю працу ў патрыятычных арганізацыях, пра пераслед камуністычныга рэжыму і жыццё ў ГУЛАГу.
“Мы прагнулі вяртання беларускай мовы – і таму вырашылі яднацца і дзейнічаць”, – распавядае адзін з лідараў СБП Антон Фурс, які ў 1947 годзе за гэтую прагу сваю быў асуджаны на 15 гадоў савецкіх лагераў.
Таксама Мікола Конан і Антон Фурс выказалі падтрымку тым беларускім патрыётам, якія сёння вядуць барацьбу за адраджэнне беларускай мовы і вяртанне сапраўдных сімвалаў Беларусі – герба “Пагоня” і бел-чырвона-белага сцяга.