Савіны фэст на Берасцейшчыне
Савіны фэст арганізавалі прадстаўнікі грамадскага аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны” на Берасцейшчыне. Мерапрыемства стала другім па ліку за сваю гісторыю і цягнулася тры дні ў Белавежскай пушчы. Паралельна з тым актывісты правялі дзясяты палявы лагер “Лясныя жыхары лясоў” у вёсцы Залессе Пружанскага раёну, – распавёў прадстаўнік аб’яднання Андрэй Абрамчук:
– Адрознай асаблівасцю гэтага семінару, сярод іншага, была прэзентацыя новай праграмы, якую мы назвалі “Школа ахоўнікаў”. Ідэя аховы заснаваная на тым, што кожны чалавек, які жыве на канкрэтнай тэрыторыі, калі яму неабыякавая прырода, то ён можа ўнесці свой унёсак у ахову. І на семінары мы падзяліліся, па-першае, вопытам, і навучаліся асновам: дзе ўзяць патрэбную інфармацыю пэўнай тэрыторыі, куды можна звярнуцца, каб атрымаць інфарацыю, ці аказаць дапамогу.
Агулам у мерапрыемствах на тэму экалогіі прыняло ўдзел больш за 120 чалавек, у ліку якіх былі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, ініцыятываў, простыя валанцёры і жыхары вобласці.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота virtualbrest.by