Саюз беларускіх пісьменнікаў прайграў пазоў да Мінюста ў Вярхоўным судзе
Вярхоўны суд пакінуў у сіле пісьмовае папярэджанне, вынесенае Мінюстам на адрас Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Вынясенне папярэджання было матывавана тым, што Саюз не падаў своечасова запатрабаваных дакументаў. Той факт, што ліст з гэтым патрабаваннем прыйшоў у офіс у дзень здачы папераў, а на наступны дзень офіс СБП быў апячатаны Следчым камітэтам, да ўвагу не было прынятае Вярхоўным судом, паведамляе Радыё Свабода.
23 і 24 верасня ў Вярхоўным судзе Беларусі адбыліся слуханні па пазове СБП да Міністэрства юстыцыі па абскарджванні пісьмовага папярэджання.
Папярэджанне вынеслі 14 ліпеня 2021 года за непрадастаўленне дакументаў. Прычым патрабаванне ў арганізацыі атрымалі 13 ліпеня, і ў тэрмін да 13 ліпеня трэба было прадставіць пакет дакум5нтаў па дзясятках пунктаў дзейнасьці арганізацыі.
Пасля высвятлення сутнасці справы, абмеркавання яе матэрыялаў і дыскусіі бакоў 24 верасня Вярхоўны Суд адхіліў пазоў СБП і пакінуў папярэджанне ў сіле. Цяпер арганізацыі пагражае ліквідацыя.