Саюз палякаў арганізоўвае конкурс для настаўнікаў польскай мовы
Саюз палякаў на Беларусі зарганізоўвае метадычны конкурс для настаўнікаў польскай мовы ўсіх формаў выкладання пад назвай “Добры план урока – падстава мудрай паланістычнай адукацыі”.
Працы настаўнікаў прымаюцца да 31 жніўня бягучага года.
Як адзначае дырэктар грамадскай школы пры СПБ Алена Дубоўская, такія конкурсы спрыяюць, як падвышэнню якасці выкладання польскай мовы, так і яе прэстыжу сярод жыхароў краіны:
– Колькасць вучняў з кожным годам павялічваецца, гэта нас радуе. Дзеці ідуць не пад прымусам у школы з польскай мовай, а ідуць з радасцю. Тут дзеці могуць вывучыць мову, якая прыдасца ім, каб атрымаць адукацыю ў Польшчы.
Правядзенне метадычнага конкурса падтрымлівае управа горада Беласток, Падляшская філія таварыства „Wspólnota Polska”, Беластоцкі універсітэт і фундацыя “Дапамога палякам на усходзе”. Ганаровы патранат праекта ажыццяўляе прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі.
Беларускае Радыё Рацыя