У Гародні адзначылі дзень Незалежнасці Польшчы
Цягам 11 лістапала прадстаўнікі незалежнага Саюза палякаў разам з Генеральным консульствам Рэспублікі Польшчы ў Гародні адзначалі Свята Незалежнасці.
Ускладанне кветак адбывалася не толькі ў горадзе над Нёманам, але і ў іншых кропках Гарадзеншчыны, звязаных з гісторыяй Польшчы.
У Гародні прадстаўнікі Саюза палякаў арганізавалі цэлы шэраг святочных імпрэзаў.
[Not a valid template]
Пра свята распавядае кіраўнік Саюза Палякаў Мячыслаў Яскевіч:
– Свята Незалежнасці для ўсіх палякаў – вялікае нацыянальнае свята ўсіх палякаў. На Гарадзеншчыне мы памятаем сваю гісторыю, памятаем пра герояў, якія загінулі за сваю Айчызну.
Наведванне могілак і месцаў связаных з польскай гісторыяй ХХ стагоддзя сталі першай часткай праграмы.
Другой імпрэзай, што адбываецца ў вялікай зале пры будынку, дзе знаходзіцца Генеральнае консульства Польшчы у Гародні, стаў выступ польскага хору.
[Not a valid template]
Пра гісторыю свята распавёў сябра рады незалежнага Саюза Палякаў, гісторык Юзэф Пажэцкі:
– Гэта была вольнасць для ўсіх жыхароў Вялікага Княства Літоўскага. Гэта была адна дзяржава – Рэч Паспалітая. І разам ўсе жыхары Вялікага Княства Літоўскага ішлі да таго, каб адбудаваць сваю дзяржаву. Паўстанні былі – адно, другое. Усе думалі, што гэтая дзяржава будзе адбудаваная. Але пасля гістарычныя лёсы пайшлі па-іншаму. Але на Гарадзеншчыне ўсе чакалі на гэтую адбудову.
Пасля выступу хору грамада накіравалася ў адзін з гарадзенскіх касцёлаў, дзе адбылася святочная імша, прысвечаная дню Незалежнасці польскай дзяржавы.
Беларускае Радыё Рацыя