САЗ зафіксавала рэкордны рост COVID-19 за дзень



Сусветная арганізацыя аховы здароўя паведамляе пра рэкордны рост колькасці новых выпадкаў каронавіруса за дзень.

Рэкорд — гэта 259 тысяч 800 выпадкаў за суткі. Мінулы максімум быў 17 ліпеня — 237 тысяч 700 чалавек. Больш за ўсё выпадкаў COVID-19 выявілі ў ЗША — 71  тысячы 400  чалавек за суткі. За ЗША ідуць Бразілія (45 тысяч) і Індыя (амаль 35 тысяч новых выпадкаў каранавіруса).

Апроч гэтага, рост выпадкаў каронавіруса зафіксаваны ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, Кіргізіі, Калумбіі і Мексіцы. За мінулыя суткі COVID-19 стаў прычынай смерці больш чым 7 тысяч хворых. Зараз у свеце агульны лік захварэлых на каронавірус перавысіў 14 мільёнаў чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя