СБ Украіны затрымала кіроўцу, што перавозіў „Бук”, якім збілі „Боінг”



Служба бяспекі Украіны паведаміла пра затрыманне кіроўцы цягача. які перавозіў зенітна-ракетны комплекс „Бук”, з якога, паводле даных міжнароднай следчай групы, збілі малазійскі „Боінг” пад Данецкам. Пра гэта паведаміла Громадське.

У перавозцы „Бука” падазраваюць „асобу з ліку баевікоў”, паведаміў у час брыфінгу намеснік кіраўніка следчага ўпраўленна СБУ Віталь Маякоў.

Кіроўцу ўдалося затрымаць дзякуючы відэазапісу Аб’яднанай следчай групы, якая расследуе катастрофу „Боінга”. На запісе, які зняты праз тэлефон, відаць, як цягам едзе па Данецку з ЗРК „Бук”. Падазраванага вызначылі па нумару тэлефона, які пазначаны на цягачу.

Зараз падазраваны зняволены ва Украіне. У СБУ не ўдакладнілі імя затрыманага і злачынства, за якое ён ужо пакараны.