Сельгаспрадпрыемства «Бярозаўскае» высяляе інваліда



Кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства «Бярозаўскае» паглыбляе неправавую сітуацыю ў адносінах да былога работніка, інваліда 3 групы з аграгарадка Першамайская Віталя Сакуты.

Адмовілі ў пасільнай працы, разбурылі дом, пакуль інвалід знаходзіўся ў лякарні. Цяпер з пагрозай патрабуюць скасавання рэгістрацыі. Інакш саўгас гэта зробіць праз суд за кошт інваліда. Далі ўказанне зарэгістравацца ў іншым месцы, якога ў інваліда няма, кажа Віталь Сакута:

– Мне сказалі, што калі да 31 чысла не выпішашся, то тады мяне выпішуць праз суд, выдаткі я павінен буду аплаціць. Мне напісалі, каб прапісаўся ў другім месцы. Куды я прапішуся, калі ў мяне няма дома?

Паводле Валянціна Лазарэнкава, да якога інвалід звярнуўся па дапамогу, адміністрацыя «Бярозаўскага» парушае Жыллёвы кодэкс:

– Яны не мелі права яго выселіць і нават зносіць дом, калі не далі ўзамен жыллё.

Віталь Сакута накіраваў заяву на імя дырэктара сельгаспрадпрыемства «Бярозаўскае», што згодзен скасаваць рэгістрацыю, калі яму дадуць дом, прыгодны для пражывання. Да гэтага яму прапаноўвалі закінутыя дамы, у якіх ніякіх умоў для пражывання не было.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя