Сенсацыйная версія гарадзенскага навукоўца
Тэхнагенная катастрофа, якая адбылася 30 гадоў таму ў Чарнобылі, магчыма, была ініцыявана эксперыментам вайсковага ведамства Савецкага Саюза. Да такой высновы прыйшоў біёлаг Валянцін Лучко, даследчык з Гародні, які ў 1986 годзе працаваў у інстытуце біяхіміі Акадэміі навук Беларусі. Вайсковы эксперымент праводзіўся менавіта на чарнобыльскім рэактары, які выпрацоўваў збройны плутоній.
– Такога тыпу катастрофа немагчымая на АЭС, якія кантралююцца ў цывілізаваных краінах грамадзянскай супольнасцю і спецыялістамі, і на якія ваенныя спецыялісты не маюць уплыву, як гэта мела месца ў былым Савецкім Саюзе. Вось у мяне ёсць пахвілінны аналіз сітуацыі, якая разгортавалася падчас Чарнобыльскай катастрофы, і тут напісана: в соответствии с программой испытания. Падрабязнасці гэтай праграмы выпрабаванняў нідзе не разгалошваецца.
Як заўважае Валянцін Лучко, яшчэ за год да Чарнобыльскіх падзеяў, акадэмік Валеры Лягасаў папярэджваў пра наступствы такога эксперыменту. Магчыма ён штосьці ведаў пра падрыхтоўку да небяспечнага выпрабавання.
Як мяркуе гарадзенскі біёлаг, гарадзенцам пашанцавала, што воблака радыяцыйнага бруду не закранула Гарадзенскую вобласць у выглядзе ападкаў, а пранеслася ў Скандынавію.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя