Сепаратысты апублікавалі ўкід пра беларусаў у АТА
Расейская інфармацыйная агенцыя “NewsFront” апублікавала чарговы артыкул, прысвечаны беларускім дабраахвотнікам, якія ваююць у зоне АТА. Ацэнка нашых землякоў, якія бароняць суверэнітэт Украіны, вынікае з назвы артыкула – “Необыкновенный фашизм”.
Па традыцыі расейскіх імперскіх медыя, акуацыйная армія Расейскай Федэрацыі на Данбасе сістэмна называюцца ў артыкуле “мясцовымі апалчэнцамі”, а беларускія добраахвотнікі – “фашыстамі”, “нацыстамі” і “карнікамі”.
Ян Мельнікаў (Фота Антося Цялежнікава)
Чаму беларусы ваююць у АТА на баку Украіны? Расказвае добраахвотнік Ян Мельнікаў, які характэрызуецца расейскай агенцыяй “NewsFront”, як “сябро-фашыст”:
– Я лічу, што я ваюю тут, па-першае, за свабоду Украіны. Па-другое, за сваю свабоду. Я ваюю не ў сябе дома, але я ваюю са сваім ворагам. Я разумеў, што для нашай улады, для нашых спецслужбаў, калі я вазьму ў рукі зброю, то гэта ўсё, гэтага хопіць, усё іншае яны самі дапішуць.
Артыкул пад назвай “Необыкновенный фашизм” адразу перадрукавала магілёўскае выднне мogilev.by, прытым у звыклай для сябе манеры зрабіла гэта з парушэннямі аўтарскага права, не назваўшы ані першакрыніцу, ані аўтара.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя