Сербы перайменавалі вёску ў гонар Пуціна
Жыхары сербскай вёскі Хаджынцэ вырашылі даць свайму населенаму пункту новую назву ў гонар расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, паведамляе расейскі партал BalkanPro.ru. Такую ж інфармацыю падае сербскае выданне b92.net На агульным сходзе вяскоўцы прагаласавалі за назву Путиново. Паводле медый жыхары зрабілі новы ўказальнік з дубовай дошкі, які пакрылі флуорэсцэнтнай фарбай.
Мясцовыя жыхары расказалі, што такую назву яны даюць у гонар Пуціна. Таксама ў яго ўслаўленне будзе называцца экалагічна чысты мясцовы каньяк пад маркай „Путинович”.
Вёска Хаджынцэ знаходзіцца ў абшчыне Медведжа непадалёк ад мяжы з Косавам.
Беларускае Радыё Рацыя, фота http://balkanpro.ru/