Сербы знайшлі ў сваім лагеры для ўцекачоў «блізнюка» парыжскага тэрарыста
Сербскія службы знайшлі ў лагеры ў Прэшаве ля мяжы з Македоніяй «блізнюка» тэрарыста з Парыжа, які 13 лістапада ўзарваў сябе паблізу стадыёна Stade de France — паведамляе брытанская Guardian.
Два Ахмеды. Адзін тэрарыст, а другі — у Сербіі.
16 лістапада МЗС Францыі паведаміла, што каля тэрарыста-смяротнка знайшлі пашпарт на імя 25-гадовага грамадзяніна Сірыі — Ахмеда Альмухамеда. Французскія спецслужбы, ў супрацы з грэкамі і сербамі, ўсталілі, што мужчына з гэтым пашпартам з’явіўся 6 кастрычніка на грэцкім востраве Лерас і прыплыў з Турцыі. Аднак, сапраўднасць пашпарта пацвердзіць не ўдалося.
Журнаісты «Guardian» у Сербіі даведаліся, ад прадстаўнікоў мясцовай паліцыі, што ў адным з лагераў для ўцекачоў на поўдні краіны — у Прэшэве, ля мяжы з Македоніяй, — знайшлі такі самы пашпарт. Ягоны ўласнік, мужчына, які сцвярджае, што яго завуць Адзінае, што адрознівае імігранта з Сербіі ад парыжскага тэрарыста — фотаздымак у пашпарце. Улады Сербіі лічаць, што пашпарт імігранта з лагера ў Прэшаве таксама можа быць падробкай і што абодва дакументы былі зробленыя недзе на мяжы паміж Сірыяй і Турцыяй.