Сэрвіс Youtube абмежаваў прагляд відэа з Раманам Пратасевічам



Відэа-сэрвіс Youtube абазначыў так званае “інтэрв’ю” Рамана Пратасевіча дзяржаўнаму і праўладнаму журналісту Марату Маркаву як “непрымальнае або зневажальнае для некаторых аўдыторый”.

Раман Пратасевіч, кадр эфіру АНТ

Паказ гэтага відэа – абмежаваны. Можна меркаваць, што адміністрацыя відэа-сэрвісу прыняла такое рашэнне з-за шматлікіх скаргаў карыстальнікаў. Цяпер, каб паглядзець відэа, трэба пацвердзіць, што карыстальнік папярэджаны пра небяспеку прагляду.

Пратасевіч, які знаходзіцца пад арыштам, з’явіўся ў праграме “Марков. Ничего личного” на тэлеканале АНТ. Паводле Маркава, які кіруе каналам, запіс доўжыўся 4,5 гадзіны, у эфір трапіла – паўтары гадзіны. Колькасць праглядаў на Youtube зараз складае больш за 665 тысяч.

Беларускае Радыё Рацыя