Севярынец і Чыслаў клічуць людзей у цэнтр Менска
Яны клічуць людзей у цэнтр Менска выказацца супраць інтэграцыі з Расеяй.
Па сацыяльных сетках масава перастаўляюцца прапановы выказаць сваю нязгоду з магчымай «інтэграцыяй» з Расеяй.
Прычым розныя ініцыятывы выступілі з рознымі ідэямі. Палітык Павел Севярынец заявіў, што выйдзе апоўдні 7 снежня на Кастрычніцкую плошчу ў Менску.
Апроч таго, шматлікія людзі збіраюцца на паўгадзіны раней стаць уздоўж праспекта Незалежнасці ў жывы ланцуг. Гэта прапанова заснавальніка «Белага Легіёна» Сяргея Чыслава.
Беларускае Радыё Рацыя
