Севярынец заклікае беларусаў супрацьстаяць далучэнню Беларусі да Расеі



У Слоніме беларускі палітык, грамадскі актывіст і пісьменнік Павел Севярынец сустрэўся з сябрамі Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл. Менскі госць пачаў сваю сустрэчу з заклікам усім супольна выступіць супраць аншлюсу Расеяй Беларусі, якое рыхтуе Лукашэнка з Пуціным. Найперш, лічыць Павел Севярынец, супраць гэтай антыбеларускай палітыкі неабходна аб’яднацца ўсім дэмакратычным партыям і рухам, каб адзіным фронтам выступіць супраць знішчэння нашай Незалежнасці. Сябры згуртавання падтрымалі выступоўцу і паабяцалі ўсё зрабіць дзеля спынення гэтай антыканстытуцыйнай палітыкі і разам адстойваць сваю краіну.

Падчас сустрэчы Павел Севярынец распавёў пра Курапаты, дзе ўжо паўтары гады ідзе варта. Ён пазнаёміў слонімцаў з новымі і ранейшымі выданнямі сваіх кніг, пакінуў на кнігах аўтографы, а таксама адказаў на шматлікія пытанні слонімцаў.

Альжбета Руніцкая, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім Фота аўтара