Севярынец заклікае на акцыю салідарнасці з Пальчысам
Акцыя «Свабоду Эдуарду Пальчысу!» пачнецца 9 чэрвеня ў 18:00 у Мінску каля СІЗА на Валадарскага. Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Павел Севярынец.
Як паведамлялася раней, Эдуарда Пальчыса, вядомага пад псеўданімам Джон Сільвер, яшчэ 26 мая этапавалі з Бранскага СІЗА ў следчы ізалятар на Валадарцы ў Мінску. Яму можна пісаць лісты падтрымкі па адрасе: Мінск, 220050, Валадарскага 2, Пальчысу Эдуарду Аляксандравічу.
