Севярынец заклікаў працягнуць пратэсты



Кіраўнік Хрысціянскіх дэмакратаў Павел Севярынец заклікаў людзей працягнуць пратэсты. На думку палітыка, супраць «паглыбленай інтэграцыі» трэба пратэставаць да, а не пасля, і настойліва.

У суботу на плошчу ў Менску выйшла каля тысячы чалавек. Хоць акцыя і не была санкцыянаваная, яна прайшла спакойна і мірна, калі не лічыць інцыдэнта з п’яным правакатарам, якога скруцілі дэманстранты. Маніфестанты прайшлі шэсцем праспектам Незалежнасці і вуліцамі старога горада. Сілавыя структуры маніфестантам не перашкаджалі.

Севярынца падтрымалі актывісты іншых нацыянальных ініцыятыў і палітычных сіл, якія выступілі ў суботу. Яны спадзяюцца, што ў нядзелю пратэст збярэ больш людзей і гэта стане сігналам аб пазіцыі беларускага грамадства як для ўладаў Беларусі, так і для свету.

Заклікі да новай акцыі пратэсту ў нядзелю распаўсюджваюцца таксама ў тэлеграм-каналах, у фэйсбуку, інстаграме і ўкантакце.

nn.by