Севярынца, Афнагеля, Вінярскага будуць судзіць разам у Магілёўскім судзе
Сваякі паведамляюць, што крымінальную справу супраць палітвязняў Яўгена Афнагеля, Андрэя Войніча, Паўла Юхневіча, Максіма Вінярскага, Дзмітрыя Казлова (Шэры кот), Паўла Севярынца і Ірыны Шчаснай перадалі ў Магілёўскі абласны суд. Іх будуць судзіць разам. Дата суда пакуль не вядомая, але, як піша Вольга Севярынец, ён мусіць быць прызначаны цягам месяца.
Каллаж bnkbel/
Сваякі палітзняволеных жывуць у Менску. Пакуль няма інфармацыі, чаму было прынята рашэнне праводзіць суд у Магілёве.