Што думаюць пра 7 лістапада жыхары Бярозы?



Беларусь – адзіная па пастсавецкай прасторы адзначае на дзяржаўным узроўні 7 лістапада – дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. У Бярозе ўлады сёлета, як ніколі за апошнія гады, разам з камуністамі, саюзам афіцэраў, чырвоным крыжом адзначаюць кастрычніцкі пераварот ускладаннем кветак да помніка Леніну ды вялікім канцэртам духавога аркестра на галоўнай плошчы горада.

На вуліцах Бярозы на пытанне, ці трэба нам адзначаць на дзяржаўным узроўні 7 кастрычніка – дзень бальшавіцкай рэвалюцыі – бальшыня апытаных адказала катэгарычным „не”:

– Гэта рэвалюцыя ў нас і так адбываецца. Па-першае, няма працы, трэба новую рэвалюцыя рабіць.

– Нічога не змянілася, як было тады, так і цяпер. Тады пры ўладзе былі буржуі і цяпер.

– Не, не трэба, я не прызнаю гэта за свята. Знішчылі царскую Расею, цвет нацыі, разумных людзей, прыйшлі да ўлады неадукаваныя бандыты і вось трываем дагэтуль.

– Колькі нарабілі яны гэтым Кастрычніцкім пераваротам, колькі мільёнаў людзей знішчылі. Гэта свята – гэта ганьба.

Тым часам святкаванне 100-гадовага юбілею Кастрычніцкай рэвалюцыі працягнецца ў Бярозе 9-га ліпеня ў Бярозаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі. Адбудзецца вечарына “Краіны якой больш няма. Народжаным у СССР прысвячаецца”. Адным з пунктам свята – адкрыццё выставы “Назад у СССР!” Таксама звяртае на сябе ўвагу электронная прэзентацыя “Даеш савецкія традыцыі ў сучаснае жыццё!”.

Беларускае Радыё Рацыя