Шакуючыя падрабязнасці расстрэлаў на Кабыляцкай гары



Кабыляцкая гара ў Воршы – месца масавых расстрэлаў у часы сталінізму.

kam111

 На фота: мемарыяльны знак з чырвонага дняпроўскага граніта на Кабыляцкай гары.

kab2png

На фота: Юры Копцік

Шакуючыя падрабязнасці расстрэлаў на Кабыляцкай гары распавялае Юры Копцік, даследчык, аўтар артыкулу „Крумкачы на Кабыляцкай гары”:

– Як распавядаў сам Сідарэнка, кат, які быў звольнены ў чыне маёра МГБ у сярэдзіне 50-ых гадоў з органаў у час “хрушчоўскай адлігі”: “Я на ноч браў два пісталеты, насыпаў у кішэню патроны. І ўдваіх з шафёрам рабілі за ноч два-тры рэйсы. Машыну ставілі так, каб фарамі асвячала самае гэтае месца растрлу і па адным выцягвалі людзей”. Калі трапляліся асабліва моцныя і ўпартыя, то ў іх пад машынай адмыслова была такая доўгая качарга падрыхтаваная, накшталт багра, чаплялі чалавека за вопртаку і проста выцягвалі і дастрэльвалі тут на краю магілы.

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя