Шасцігадовы Міхаэль з Гародні знайшоўся ў Анапе



Шасцігадовы Міхаэль Якімчык сустрэўся з мамай Людмілай ранкам 10 студзеня. Напярэдадні яго знайшлі  ў расейскай Анапе.

Відэа сустрэчы маці і дзіцяці з’явілася ў facebook Таццяны Мартынавай, якая дапамагала Людміле Якімчык з пошукамі.

Нагадаем, што хлопчыка, з якім бацька з’ехаў у невядомым кірунку, знайшлі праз два месяцы ў Расеі.

Вітальда Якімчыка разам з хлопчыкам, дзякуючы інфармацыі на арыентыроўках аб пошуку, пазналі мясцовыя жыхары. Яны перадалі інфармацыю ў расейскі пошукавы атрад «Надежда». Увечары 10 студзеня мама і сын плануюць выехаць у Беларусь.

5 студзеня расейская паліцыя затрымала Вітальда і ўзяла пад варту. Яго экстрадуюць у Беларусь, дзе будуць судзіць за гвалт над былой жонкай.

Фота: скрыншот з відэа